Дзяржаўная ўстанова «Дзіцячы аздараўленчы лагер «Планета» Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная ўстанова «Дзіцячы аздараўленчы лагер «Планета» Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь размешчана ў маляўнічым кутку Мінскага раёна, у 10 км ад Мінска недалёка ад в. Ваўкавічы і вадасховішча «Пціч».

Прыбыццё ў лагер дзяцей забяспечваецца бацькамі самастойна па кірунку Мінск-Брэст аўтобусамі з аўтастанцыі «Паўднёва-Заходняя» (Мінск-Плашэва, Мінск-Рубяжэвічы, Мінск-Фрунзе, Мінск-Петрашэвіч, Мінск-Хотаў), маршрутным таксі напрамкі Дзяржынск, Фаніпаль, Станькава ад станцыі метро «Інстытут Культуры» да прыпынку «Матэль».

Дырэктар лагера: Сінькевіч Алена Уладзіміраўна

Час прыёму грамадзян

– У перыяд аздараўленчага сезона – кожную сераду з 8.00 да 20.00

– У звычайны перыяд – 2-я серада месяца з 8.00 да 20.00

Тэлефоны лагера:

8-017-506-51-39 (38)

8-017-203-62-24

Інтэрнэт-сайт: www.dolplaneta.by

Умовы пражывання

кол-ць пражываючых у пакоі

наяўнасць ацяпленне

наяўнасць выгод

наяўнасць гарачай вады

3-х павярховы цагляны корпус (для дзяцей малодшага ўзросту) на 42 месцы 3-х мясцовыя пакоі уласная электракацельня усе выгоды ў корпусе увесь час, маюцца душавыя кабіны
4 панэльных корпуса на 30 месцаў кожны (у кожным корпусе дзеці пражываюць па ўзроставых групах) 7-8-мясцовыя пакоі паталочные электранагравальнікі у асобных добраўпарадкаваных будынках, побач з карпусамі увесь час, у асобных ўладкаваных будынках радам з карпусамі

Харчаванне

пяціразовае па трох узроставых групах, С-вітамінізацыя

На тэрыторыі лагера знаходзяцца:

–         Сталовая на 180 чалавек;

–         Клуб;

–         Пакой гуртковай работы;

–         Гульнявы пакой;

–         Басейн-плескацельніца, плошчай 180 кв.м.;

–         Футбольнае поле;

–         Валейбольная і баскетбольныя пляцоўкі з сучасным пакрыццём;

–         Дзіцячая гульнявая пляцоўка;

–         Спартыўнае ядро.

Арганізацыяй вольнага часу і аздараўленнем дзяцей займаюцца вопытныя педагогі і актыўныя важатыя.

Кожная змена, як правіла, носіць тэматычны характар. Штодзённа праводзяцца атрадныя і агульналагерные мерапрыемствы, такія, як «Дзень беларускай культуры», акцыя «За Беларусь», фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці, дзень экалогіі, фестываль моды «Подыўм-арт», «Міс і містэр Планета», інтэлектуальныя шоў. Працуюць гурткі па інтарэсах. Увазе дзяцей ўяўляюцца спектаклі вядомых беларускіх тэатраў, а таксама канцэрты з удзелам зорак беларускай эстрады.

Для ўмацавання здароўя і фізічнай культуры ў лагеры створана добрая спартыўная база. Кожную змену праводзяцца «Малыя алімпійскія гульні», дзіцячыя і юнацкія спартакіяды, акцыі «О, спорт, ты – мір!» з запрашэннем вядомых беларускіх спартсменаў. Акрамя таго, арганізаваны куток здароўя, праводзяцца дні здароўя «Быць здаровым – гэта модна».

Насычаная праграма адпачынку і забаў зробіць летні адпачынак дзяцей незабыўнымі, прынясе ім масу новых уражанняў, а таксама дапаможа набыць шмат новых сяброў.

Сардэчна запрашаем за бадзёрасцю і здароўем у дзіцячы аздараўленчы лагер «Планета»!

Па пытаннях набыцця пуцёвак звяртацца па адрасе: г.Мінск, вул.Чырвонаармейская, 7, 4-й паверх, тэлефон: 8 017 327 58 97.