Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

No cookies to display.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

No cookies to display.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

No cookies to display.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

No cookies to display.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

No cookies to display.

Звесткі аб стварэнні

Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вядзе гісторыю свайго існавання з 9 чэрвеня 1997 года, калі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 330 у мэтах удасканалення дзейнасці, звязанай з рэалізацыяй гуманітарных праграм, быў утвораны Дэпартамент па гуманітарнай дапамозе пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент).

У кампетэнцыю Дэпартамента ўваходзілі:

  • Каардынацыя дзейнасці ўсіх юрыдычных і фізічных асоб па пытаннях рэалізацыі гуманітарных праграм, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой;
  • Выдача ліцэнзій на ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з аздараўленнем дзяцей і атрыманнем гуманітарнай дапамогі;
  • Падрыхтоўка прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства аб гуманітарнай дапамогі, распаўсюджванне інфармацыі аб рэалізацыі гуманітарных праграм.

З моманту свайго стварэння Дэпартаментам праводзілася работа па фарміраванні адзінай сістэмы ўліку паступлення і размеркавання гуманітарнай дапамогі, цэнтралізаванага банка дадзеных дзяржаўных, грамадскіх, рэлігійных арганізацый, фондаў, уключаючы замежныя арганізацыі, якія аказваюць дабрачынную дапамогу, у тым ліку якія ажыццяўляюць аздараўленне дзяцей за мяжой, а таксама па стварэнню спрыяльных умоў для прадастаўлення гуманітарнай дабрачыннай дапамогі Рэспубліцы Беларусь. З гэтай мэтай Дэпартамент прымаў удзел у распрацоўцы і стварэнні нарматыўных заканадаўчых актаў, якія рэгулююць атрыманне гуманітарнай дапамогі і дзейнасць па аздараўленні дзяцей за мяжой, арганізоўваў і праводзіў сустрэчы з прадстаўнікамі міжнародных грамадскіх фондаў, прымаў удзел у дзейнасці міжнародных канферэнцый па ажыццяўленні гуманітарных праграм.

Акрамя таго, Дэпартамент каардынаваў дзейнасць дзяржаўных органаў, арганізацый Рэспублікі Беларусь па аказанні дапамогі малазабяспечанным грамадзянам, шматдзетным сем’ям, інвалідам, а таксама грамадзянам, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 198 Дэпартамент па гуманітарнай дапамозе пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь быў перайменаваны ў Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент) і на яго былі ўскладзены дадатковыя функцыі па рэгуляванню, кантролю і метадалагічнаму забеспячэнню дзейнасці ўпаўнаважаных органаў, камісій па арганізацыі ўліку, захоўвання, ацэнкі і рэалізацыі маёмасці, затрыманай, арыштаванай, канфіскаванай або накіраванай у даход дзяржавы іншым спосабам, пры аблвыканкамах і Мінскім гарвыканкаме.

У адпаведнасці з Палажэннем аб Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2000 №198, на Дэпартамент ўскладалася забеспячэнне правядзення дзяржаўнай палітыкі ў сферы гуманітарнай дзейнасці юрыдычных і фізічных асоб Рэспублікі Беларусь, а таксама кіраванне дзейнасцю па арганізацыі ўліку, захоўвання і рэалізацыі маёмасці, затрыманага, арыштаванага, канфіскаванага або накіраванай у даход дзяржавы іншым спосабам.

У сувязі з пашырэннем функцый Дэпартамента была зменена і яго структура. Для аператыўнага вырашэння задач па працы з маёмасцю, накiраванай у даход дзяржавы, былі створаны рэгіянальныя прадстаўніцтва Дэпартамента пры Брэсцкім, Віцебскім, Гомельскім, Гродзенскім, Мінскім, Магілёўскім аблвыканкамах і Мінскім гарвыканкаме, асноўным напрамкам дзейнасці якіх з’яўлялася каардынацыя дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання на месцах, упаўнаважаных у адпаведнасці з заканадаўствам затрымлiваць, арыштовываць, канфіскаваць або зварочваць у даход дзяржавы іншым спосабам маёмасць.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 лiстапада 2001 г. № 660 «Аб некаторых пытаннях дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» былі прызнаны страціўшымі сілу ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 чэрвеня 1997 г. № 330 і ад 19 красавiка 2000 г. № 198 і быў створаны Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які з’яўляецца структурным падраздзяленнем Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з правамі юрыдычнай асобы.

Loading...