Пісьмовыя звароты

Парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Да кампетэнцыі Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кiравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент) адносіцца разгляд зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама юрыдычных асоб (далей – звароты), па пытаннях:

  1. працы з маёмасцю, адабранай, арыштаванай, канфіскаванай або накіраванай у даход дзяржавы іншым спосабам;
  2. атрымання і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі;
  3. ліцэнзавання дзейнасці па аздараўленні дзяцей за мяжой.

Пісьмовыя звароты падаюцца ў Дэпартамент самастойна (кур’ерам), па пошце, у ходзе асабістага прыему, шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.

Пісьмовыя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:

  1. найменне Дэпартамента;
  2. прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або месца працы (вучобы);
  3. выклад сутнасці звароту;
  4. асабісты подпіс грамадзяніна.
  5. Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны ўтрымліваць:
  6. найменне Дэпартамента;
  7. поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
  8. выклад сутнасці звароту;
  9. прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  10. асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераную пячаткай юрыдычнай асобы.

Вусныя звароту выкладаюцца ў ходзе асабістага прыему. Пры вусным звароце грамадзянін павінен прад’явіць дакумент, які сведчыць яго асобу. Вусныя звароты лічацца разгледжанымi па сутнасці, калі вырашаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні і адказы абвешчаны заяўнікам у ходзе асабістага прыему.

Звароты, якія паступілі, разглядаюцца службовымі асобамі Дэпартамента, да кампетэнцыі якіх аднесена вырашэнне пытанняў, выкладзеных у звароце. Інфармацыю пра выканаўцаў па разгляду зварота можна ўдакладніць па тэл 222 47 05.

Звароты, якія змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Дэпартамента, у пяцідзенны тэрмін з дня іх паступлення накіроўваюцца ў адпаведныя дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі (службовым асобам) для разгляду па сутнасці з паведамленнем аб гэтым заяўніка.

Звароты разглядаюцца не пазней пятнаццаці дзен з дня іх рэгістрацыі ў Дэпартаменце, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней аднаго месяца. У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у звароце пытанняў неабходна атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы, і (або) ад міжнароднай арганізацыі, месячны тэрмін разгляду звароту можа быць прадоўжаны з адначасовым паведамленнем аб гэтым заяўніка. Пісьмовыя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі:

пісьмовы зварот не адпавядае патрабаванням, устаноўленым пунктамі 1-6 артыкула 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»;

звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах;

звароты ўтрымліваюць пытанні, рашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Дэпартамента;

заяўнікам пададзены паўторны зварот, калі ен ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Вусныя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі:

  1. не прад’яўленыя дакументы, якія сведчаць асобу заяўніка, яго прадстаўніка, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўніка заяўніка;
  2. звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Дэпартамента;
  3. заяўніку ў ходзе асабістага прыему ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні альбо перапіска з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях была спынена;
  4. заяўнік у ходзе асабістага прыему дапускае ўжыванне нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

Рашэнне Дэпартамента па звароту можа быць абскарджана ў Кіраванне справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.